Навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Складаныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў прафесійнай дзейнасці маладога спецыяліста»

09.11.2021

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы да 5-ці гадоў на навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Складаныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў прафесійнай дзейнасці маладога спецыяліста», якія адбудуцца на платнай аснове 9 лістапада 2021 года ў анлайн-рэжыме.

Праграма навучальных курсаў (тэматычнага семінара) накіравана на ўдасканаленне сваёй прафесійнай кампетэнтнасці і прадугледжвае разгляд наступных пытанняў:

паглыбленне разумення агульнадыдактычных і метадычных прынцыпаў навучання пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;

патэнцыял адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу і эфектыўных практык выкарыстання тэхнік візуалізацыі.

З вамі будзе працаваць настаўнік-метадыст дзяржаўнай гімназіі № 1 г.п.Зэльвы (Гродзенская вобласць) Ступчык Наталля Фёдараўна.

Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 11 рублёў 80 капеек.

Пачатак семінара –  09.11.2021, 15.30.

Месца правядзення – г.Віцебск, пр-т Фрунзэ, 10, аўд. 29.

Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/ozDUR8L4ftDbyWdW8 .

Спасылка на дагавор

https://docs.google.com/document/d/17HB9-FBql_LJhWIViF1llr_AHU2O8Gzy/edit?usp=sharing&ouid=104377810581211628165&rtpof=true&sd=true 

Спасылка на заяву

https://docs.google.com/document/d/1jbyzPOoJ07DrSA7f_C3cIeCeEDbc1XIW/edit?usp=sharing&ouid=104377810581211628165&rtpof=true&sd=true       

Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29  593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).