Павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры»

18.10.2021

З 18 па 22 кастрычніка адбудзецца павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры».

Павышэнне кваліфікацыі будзе адбывацца ў анлайн-рэжыме.

Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/9FXH8DVmDCwL47kK6

Пачатак заняткаў — 10:00.

Змест праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў у галіне выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»; падрыхтоўкі да выканання прафесійнай педагагічнай дзейнасці.

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі, метадысты інстытута, настаўнікі-практыкі ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска» і Віцебскай вобласці.