Навучальныя курсы «Удасканаленне традыцыйных сродкаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці: крытэрыі, змест»

07.10.2021

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы да 3-х гадоў на навучальныя курсы «Удасканаленне традыцыйных сродкаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці: крытэрыі, змест», якія адбудуцца на платнай аснове 7 кастрычніка 2021 года.

Праграма семінара накіравана на ўдасканаленне прафесійна-педагагічных кампетэнцый настаўнікаў і прадугледжвае разгляд наступных пытанняў:

  • аналіз метадычных і педагагічных праблем у рабоце настаўніка-філолага;
  • сутнасць кантрольна-ацэначнай дзейнасці: суб'екты, прынцыпы кантролю і ацэньвання, формы, метады, прыёмы;
  • сучасныя сродкі арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці як умова павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

З вамі будзе працаваць метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Паўсцяная Вольга Леанідаўна, настаўнік-метадыст гімназіі № 5 г.Віцебска імя І.І.Люднікава Сухава Галіна Анатольеўна.

Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 12 рублёў 29 капеек.

Пачатак семінара – 10:00, 07.10.2021.

Месца правядзення – Віцебск, вул.Ленінградская, 39, аўд. 2.

Па выніках работы навучальных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці папярэднюю online рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/Z3ZrdYVAkuUkX2kc7

Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 593-17-62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).