Запрашаем да ўдзелу ў семінары «Асноўныя напрамкі работы з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі»

30.08.2021

30 жніўня 2021 г. будуць праходзіць навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Асноўныя напрамкі работы з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі». Семінар будзе цікавы метадыстам, якія курыруюць прадметы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», кіраўнікам метадычных аб’яднанняў і настаўнікам, якія займаюцца падрыхтоўкай вучняў да алімпіяд і конкурсаў рознага ўзроўню.

На семінары будуць разгледжаны наступныя пытанні:

асаблівасці падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»,

арганізацыя даследчай дзейнасці ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

У працы семінара прымае ўдзел Караткевіч Вячаслаў Іванавіч, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, член журы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», распрацоўшчык алімпіядных заданняў.

Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 25 рублёў 64 капейкі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://clck.ru/SVSVC 

або 

Пачатак работы семінара – 30.08.2021 у 10:00, ауд. №1 (г. Віцебск, вул. Ленінградская, д.39, інтэрнат ВАІРА). Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 30.08.2021 у 09:30