Павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры»

12.04.2021

З 12 па 16 красавіка 2021 г. адбудзецца павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры».

Электронная рэгістрацыя: https://forms.gle/p9aX1gFV6AmmcNdDA

Месца правядзення:

  • 12−13 красавіка — вул. Ленінградская, 39 аўд. 1;
  • 14−16 красавіка — пр. Фрунзэ, 21 аўд. 304.

Змест праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў у галіне выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»; падрыхтоўкі да выканання прафесійнай педагагічнай дзейнасці.

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі, метадысты інстытута, настаўнікі-практыкі Віцебска і Віцебскай вобласці.

Пачатак заняткаў — 12 красавіка а 10:10 па адрасе: Віцебск, вул. Ленінградская, 39, аўд. 1.

Рэгістрацыя — 12 красавіка а 09:30.

Метадыст — Вольга Леанідаўна Паўсцяная, +375 (29) 593-17-62.