Навучальныя курсы «Тэхналагічныя аспекты падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры да атэстацыі (кваліфікацыйнага экзамену)»

07.04.2021

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на семінар «Тэхналагічныя аспекты падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры да атэстацыі (кваліфікацыйнага экзамену)», які адбудзецца на платнай аснове 7 красавіка 2021 года ў online рэжыме.

Пачатак семінара — 10:00, кошт навучання для аднаго ўдзельніка — 9 рублёў 83 капейкі.

Праграма семінара накіравана на ўдасканаленне прафесійна-педагагічных кампетэнцый настаўнікаў па аналізе тэхналагічнага забеспячэння паспяховага працэсу атэстацыі (кваліфікацыйнага экзамену) і прадугледжае разгляд наступных пытанняў:

  • знаёмства з парадкам правядзення кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка,
  • аналіз структуры апісання і абароны педагагічнага вопыту.

З вамі будзе працаваць метадыст Віцебскага інстытута развіцця адукацыі Паўсцяная Вольга Леанідаўна.

Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці папярэднюю online рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/bwDTwThccvhagsao6 ці QR-кодзе.

Увага! Колькасць месцаў і час рэгістрацыі абмежаваныя.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне ў Віцебску: 8 (0212) 67-33-53 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).