1 сакавіка пачынаецца вочнае павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы»

01.03.2021

Запрашаюцца настаўнікi беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы», якое адбудзецца ў вочнай форме з 1 па 5 сакавіка 2021 г.

Спасылка на рэгiстрацыю: https://forms.gle/BH9x2yWcFyUgM5yu9

Месца правядзення:

  • 1−3 сакавiка — вул. Ленінградская, 39, аўд. 1;
  • 4−5 сакавiка — пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 304.

Змест праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў у галіне выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская мова»; падрыхтоўкі да выканання прафесійнай педагагічнай дзейнасці.

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі, метадысты інстытута, настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці.

Пачатак заняткаў — 1 сакавiка а 10:10.

Рэгістрацыя — 1 сакавiка а 09:30.

Метадыст — Вольга Леанідаўна Паўсцяная: +375 (29) 593-17-62.