Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Удасканаленне чытацкай граматнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура“», які адбудзецца 26 лютага 2021 г. у рэжыме анлайн.
На навучальных курсах настаўнікі беларускай мовы і літаратуры змогуць удасканаліць сваю прадметна-метадычную кампетэнтнасць праз паглыбленне разумення чытацкай граматнасці і яе ролі ў фарміраванні ключавых кампетэнцый вучняў, стануць удзельнікамі круглага стала па абмеркаванні вынікаў і рэкамендацый міжнароднага даследавання якасці навучання PISA, пазнаёмяцца з сістэмай работы настаўнікаў-метадыстаў па фарміравання чатацкай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Круглы стол і практычныя заняткі будуць праводзіць настаўнікі-метадысты:
Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава», ментар дыстанцыйнага навучання «Актыўная Ацэнка»;
Данілішына Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Пінска» (Брэсцкая вобласць).
Сухава Г.А., Данілішына А.У. з’яўляюцца аўтарамі шматлікіх навукова-метадычных артукулаў па актуальных пытаннях развіцця адукацыі і методыкі навучання беларускай мове і літаратуры.
Пачатак заняткаў — 10:00, 26.02.2021, заканчэнне — 15:55, 26.02.2021.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка — 17 рублёў 18 капеек.
УВАГА! Колькасць месцаў і час рэгістрацыі абмежаваныя.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю: https://forms.gle/4S9ihkNCCWPKspKJ9
Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца па тэлефоне ў г.Віцебску: 8 (0212) 67-33-53 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.