Запрашаем на павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры»

25.01.2021

З 25 студзеня пачынаецца павышэнне кваліфікацыі анлайн для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Практычныя аспекты выкладання беларускай літаратуры» 

Спасылка на рэгістрацыю — https://forms.gle/grYrGppqS9e8aGBY7

Мэта павышэння кваліфікацыі — удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў у галіне выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»; падрыхтоўка да выканання прафесійнай педагагічнай дзейнасці. Праблематыка — праектаванне і рэалізацыя адукацыйнага працэсу ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу, пытанні ўстойлівага развіцця ў выкладанні вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

Запрошаныя выкладчыкі:

  • Вольга Іванаўна Русілка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (ВДУ імя П.М.Машэрава);
  • Галіна Анатольеўна Сухава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія № 5 г.Віцебска імя І.І. Люднікава», ментар Актыўнай ацэнкі, суаўтараў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа;

  •  

    Наталля Анатольеўна Міхновіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы», аўтар вучэбна-метадычных артыкулаў, дапаможнікаў, рабочых сшыткаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў 6, 9 класаў;

  •  

    Вольга Генадзьеўна Белазорчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Гімназія № 2 г.Наваполацка», лаурэат рэспубліканскага конкурса  (ІІ этап) прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020».