23 студзеня у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі пройдзе семінар ”Праблемы выкарыстання кампетэнтнасна арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры“.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Есіс Яўген Валер’евіч — вопытны педагог, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА ”Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра“ (Гомельская вобласць), аўтар шматлікіх навукова-метадычных артукулаў па актуальных пытаннях выкладання літаратуры ў сучаснай школе.
На мерапрыемства запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія жадаюць удасканаліць сваю прадметна-метадычную кампетэнтнасць праз знаёмства і асваенне задач сучаснай літаратурнай адукацыі на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Пачатак заняткаў — 10:00, 23.01.2021, заканчэнне — 16:45, 23.01.2021.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка — 27 рублі 17 капеек.
Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/1inAct1EO0tpcLSjABH6GBx0dyODb0wlf8GpvEPTrLmM/viewform?edit_requested=true
Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца па тэлефоне ў г. Віцебску: 8 (212) 67-33-53 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.