RSS Feed

Інфармацыя аб пасяджэнні педагагічнага савета “Работа педагагічнага калектыву школы-інтэрната ў рэжыме інавацыйнага развіцця ў ходзе рэалізацыі інавацыйных праектаў” у Сенненскай школе-інтэрнаце з удзелам кансультантаў інавацыйных праектаў

29.11.2017

24 лістапада 2017 года ў Сенненскай школе-інтэрнаце адбылося пасяджэнне педагагічнага савета школы “Работа педагагічнага калектыву школы-інтэрната ў рэжыме інавацыйнага развіцця ў ходзе рэалізацыі інавацыйных праектаў”:

- «Укараненне праграмы выхаваўчай работы «Грамадзянін. Працаўнік. Семянін»;

- «Укараненне мадэлі «Школьная бізнэс-кампанія»;

- «Укараненне мадэлі арганізацыйна-метадычнага забеспячэння праграм духоўна-маральнага выхавання вучняў 10-11 класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа».

І невыпадкова было абрана правядзенне педсавета ў форме фестывалю педагагічных ідэй. Педагагічны калектыў школы-інтэрната, які працуе ў рэжыме інавацыйнага развіцця, меў магчымасць прапанаваць свае педагагічныя ідэі, падзяліцца практычным вопытам, калектыўна распрацаваць стратэгію дзеяння.

У рабоце педагічнага савета прынялі таксама ўдзел Гелясін А.Я., прарэктар па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі», Пашковіч Т.Ф., метадыст цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», Журба А.Ф., вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі”, кансультант інавацыйнага праекта, Гелясіна А.У., загадчык кафедры педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Радзецкая В.А., памочнік дырэктара ТАА «ПрыватЛізінг», Кляпцова С.В., загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама.

У пачатку педагагічнага савета выступілі Гелясін А.Я., Пашковіч Т.Ф. з інфармацыяй аб развіцці інавацыйнай дзейнасці як шляху да новай якасці адукацыі. Журба А.Ф. распавёў аб стварэнні практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя ў інтэрнатных установах Рэспублікі Беларусь.

Затым удзельнікам была прапанавана панарама практыка-арыентаваных праектаў «Выхаванне грамадзяніна, сем’яніна, працаўніка» і практыка-сацыяльны складнік арганізацыі быту і жыццядзейнасці выхаванцаў.

Сваім вопытам з калегамі падзяліліся наступныя педагогі:

- Броўка Г.С., намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, прадставіла магазін-выставу «Нашы дасягненні». Школьная бізнэс-кампанія «Школа-фабрыка «Надзея»;

- Кіслякоў А.А., майстар вытворчага навучання – майстар-клас «Вулей – гэта проста»;

- Аднарогі А.В., майстар вытворчага навучання – майстар-клас «Складная мэбля»;

- Дзмітраковіч М.І., настаўніца пачатковых класаў – гульню-падарожжа «Каб любіць Беларусь нашу мілую»;

- Палякова В.Я., майстар вытворчага навучання – практычны занятак «Зялёная школа». Аб’яднанне па інтарэсах «Кветкаводы»;

- Кіцько М.А., майстар вытворчага навучання – майстар-клас «Фартушок для гаспадыні»;

- Івашка В.А., майстар вытворчага навучання – майстар-клас «Абрэзкавая мазаіка»;

- Івашка І.А., выхавацель – майстар-клас «Пячом дранікі». Факультатыў«Дамашняя кулінарыя»;

- Кнацько Л.В., педагог дадатковай адукацыі – майстар-клас «Лялька-абярэг»;

- Качаноўскі А.Б., выхавацель – флэш-моб «Мядовы смак». Творчая група «Пчаляры»;

- Карагіна А.У., педагог дадатковай адукацыі – практычны занятак «Прычоска за пяць хвілін». Аб’яднанне па інтарэсах «Цырульнікі»;

- Макарава Т.П., выхавацель – ігру на лыжках, ансамбль «Задорынка»;

- Карпека Н.П., настаўніца пачатковых класаў, Казлова І.А., педагог-псіхолаг – абрад у нацыянальных традыцыях «Сустракаем гасцей». Практыка-арыентаваны праект «Беларуская хатка».

Па тэме педагічнага савета асноўным дакладчыкам выступіў дырэктар школы Казлоў Л.Л. Ён у сваім выступленні асвятліў работу педкалектыву Сенненскай школы-інтэрната ў рэжыме інавацыйнага развіцця: вынiкi, этапы, накірункі дзейнасці. Леанід Леанідавіч падзякаваў усім педагогам за педагагічныя ідэі і актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці, прапанаваў працягнуць далейшую работу ў рэжыме інавацыйнага развіцця.

Аб важнасці стварэння ўмоў для паспяховай рэалізацыі інавацыйных праектаў выступіў Кісялёў Я.І., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Затым удзельнікі праглядзелі відэаролік «Мары збываюцца!» пра сацыялізацыю і адаптацыю выпускнікоў школы-інтэрната, ураджэнцаў Сенненскага раёна, які прадставіла Кісялёва Т.У., педагог сацыяльны.

Пра сацыяльныя і адукацыйныя праекты ТАА «ПрыватЛізінг» у Сенненскай школе-інтэрнаце паведаміла Радзецкая В.А., памочнік дырэктара ТАА «ПрыватЛізінг».

Затым выступілі выхавацелі Івашка І.А і Барысава Т.А, якія падзяліліся вопытам маральнага выхавання вучняў праз далучэнне іх да праваслаўных традыцый беларускага народа сродкамі тэатральнага мастацтва.

Педагагічны савет завяршыўся выступленнямі ўдзельнікаў пасяджэння, абменам думкамі, прыняццем пастановы.

Пасля педсавету прайшло падвядзенне вынікаў «Сельгаспраект – 2017», фільм, віншаванні, узнагароджанне пераможцаў і канцэртная праграмма «Мы – дзеці сваёй краіны».

Дырэктар  Л.Л.Казлоў